АФИША

Рэвіталізацыя былой Любавіцкай сінагогі

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у архітэктурным варкшопе па захаванні былой Вялікай Любавіцкай сінагогі ў г. Віцебску. Чакаем актыўных жыхароў горада і моладзь, а таксама студэнтаў розных спецыяльнасцяў (архітэктары, дызайнеры, маркетолагі, сацыёлагі, гісторыкі і г.д.)


Архітэктурны варкшоп дазволіць працягнуць працу па захаванні аб'екта на больш практычным узроўні, менавіта, сфармаваць канцэпцыю развіцця былой сінагогі і тэрыторыі вакол яе з улікам пажаданняў мясцовай суполкі. Мерапрыемства дазволіць найбольш шырока ахапіць усе магчымыя пытанні злучаныя з аб'ектам спадчыны і зрабіць гэтае месца цікавай гарадской прасторай для жыхароў і наведвальнікаў Віцебска.


Дзе: Віцебская абласная навукова-тэхнтччная бібліятэка, вул. Пушкіна, д. 6


Калі: 23 – 25 кастрычніка

23 октября в 18:00 — 25 октября в 18:00

Подробнее тут https://vk.com/event199416276